СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / ПРОБНЫ ПУСК — У ЛIСТАПАДЗЕ
«Звязда», Ілона Іванова, 1 верасня 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

ПРОБНЫ ПУСК — У ЛIСТАПАДЗЕ
«Звязда», Ілона Іванова, 1 верасня 2007 г.

31 жніўня кіраўнік Урада Беларусі Сяргей Сідорскі наведаў Шклоў. Ён азнаёміўся з ходам работ на будаўніцтве завода па вырабу газетнай паперы.

На пляцоўцы завяршаюцца будаўнічыя і мантажныя работы. Цяпер ідзе рэвізія абсталявання перад першым пробным пускам, які, паводле слоў Сяргея Сідорскага, запланаваны на лістапад. Ужо здадзена кацельня, якая будзе поўнасцю працаваць на адходах вытворчасці. Прэм’ер узгадніў прыезд замежных спецыялістаў, якія правядуць пусканаладачныя работы. Будаўніцтва завода ідзе па графіку. На пляцоўцы штодня працуе 750 чалавек. Ёсць толькі невялікае адставанне ў будаўніцтве ачышчальных збудаванняў, якое будзе бліжэйшым часам ліквідавана. Паводле планаў урада, завод па вырабу газетнай паперы ў Шклове павінен пачаць работу ў снежні гэтага года.