СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / ДЛЯ БЕЛАРУСКIХ АЛIМПIЙСКIХ НАДЗЕЙ СТВОРАНЫ ЎСЕ ЎМОВЫ
«Звязда», Iрына Прымак, 2 жнiўня 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

ДЛЯ БЕЛАРУСКIХ АЛIМПIЙСКIХ НАДЗЕЙ СТВОРАНЫ ЎСЕ ЎМОВЫ
«Звязда», Iрына Прымак, 2 жнIўня 2007 г.

За 373 днi да пачатку ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Мiнску адбылося пасяджэнне аргкамiтэта «Пекiн-2008». Абмяркоўвалiся пытаннi аб кандыдатах i трэнерскiм складзе для ўдзелу ў будучай Алiмпiядзе, работы абласных выканаўчых камiтэтаў па забеспячэнню матэрыяльна-тэхнiчнай базы, аб медыка-бiялагiчным суправаджэннi, уключаючы антыдопiнгавую кампанiю.

Больш увагi маладым i перспектыўным

Падрыхтоўка да Алiмпiяды ў Пекiне вядзецца ў адпаведнасцi з праграмай калегii Мiнiстэрства спорту i турызму i Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. У снежнi мiнулага года быў разгледжаны ход падрыхтоўкi да Гульняў-2008, скарэктаваны спiс спартсменаў. У групу «А» трапiлi 168 атлетаў з 23 вiдаў спорту, якiя рэальна могуць прэтэндаваць на прызавыя месцы цi месцы ў першай васьмёрцы.

— Наша дзяржава ўдзяляе самую пiльную ўвагу падрыхтоўцы беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды ў Пекiне, — заявiў Аляксандр Косiнец, намеснік Прэм’ер-міністра i кiраўнiк аргкамiтэта «Пекiн-2008». — Яна кантралюецца кожны месяц, кожны дзень. Робiцца ўсё, каб умовы для падрыхтоўкi былi аптымальнымi. Я папрасiў бы больш увагi ўдзялiць нашым маладым, перспектыўным спартсменам, у тым лiку з рэгiёнаў...

Прайшло толькi 7 чэмпiянатаў свету i 17 чэмпiянатаў Еўропы, наперадзе яшчэ 12 першынстваў, але нашы спартсмены ўжо выканалi 73 нарматывы ў шасцi вiдах спорту. Больш за ўсё пуцёвак в Пекин на рахунку лёгкаатлетаў.

Калi б Алiмпiяда была сёння?

Сёлета беларусы заваявалi 35 медалёў у алiмпiйскiх дысцыплiнах (16 з iх — залатыя). Паводле слоў мiнiстра спорту i турызму Аляксандра Грыгарава, ужо зараз можна сказаць, якiя краiны складуць першы дзесятак у камандным залiку i заваююць найбольшую колькасць медалёў:

— Канешне, некаторыя людзi жартуюць, што гаспадары Алiмпiяды возьмуць максiмум медалёў, а астатнiя памiж сабой разыграюць госцi. Сэнс у гэтым ёсць, калi ўзгадаць, наколькi развiта ў Кiтаi навуковае забеспячэнне каманд, наколькi актыўна там праводзiцца даследчая праца: на аднаўленне толькi антыдопiнгавай лабараторыi ў Пекiне трацiцца 12—16 мiльёнаў долараў у год. I ўсё ж я перакананы, што 50 працэнтаў узнагарод падзеляць памiж сабой дзесяць краiн — Расiя, ЗША, Кiтай, Англiя, Францыя, Германiя, Iталiя, Куба, Японiя, Карэя. Беларусь будзе iмкнуцца паўтарыць вынiк Алiмпiяды ў Сiднеi-2000, калi было 17 узнагарод».

Аднак рабiць прагнозы «залатых», «сярэбраных» i «бронзавых» медалёў наўрад цi варта, бо гэта — вялiкi псiхалагiчны цiск на спартсменаў. Хваляванняў у алiмпiйцаў i без таго хапае. У прыватнасцi, беларусаў правяраюць на допiнг часцей, чым шэраг замежных каманд.

На пытанне, цi стане хтосьцi з беларусаў у Пекiне аўтарам спартыўнай сенсацыi, як брэсцкая лёгкаатлетка Юлiя Несцярэнка ў Афiнах, мiнiстр заўважыў, што «ў спорце цуды здараюцца не часта, але будзе прыемна, калi нехта парадуе». Што датычыцца самой Юлi, то Аляксандр Грыгараў паведамiў наступнае: «Спартсменка прайшла курс лячэння ў Iнстытуце траўматалогii (у Юлi былi праблемы са спiнай) i зараз аднаўляецца. Мяркую, што ў 2008 годзе Юля будзе ў форме».