СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя павелiчэння нараджальнасцi
«Звязда», 13 кастрычнiка 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя павелIчэння нараджальнасцI
«Звязда», 13 кастрычнIка 2007 г.

У Беларусi з 1 студзеня 2009 года штомесячная дзяржаўная дапамога сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей да 3 гадоў, будзе павялiчана да аднаго бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Аб гэтым на прыёме ў Савеце Мiнiстраў у гонар святкавання Дня мацi заявiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец.

Папраўкамi ў закон аб дзярждапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, прадугледжана: штомесячная дапамога на дзiця да 3 гадоў з 1 студзеня 2008 года будзе павялiчана да 80 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму. З 1 чэрвеня гэтага года пры нараджэннi першага дзiцяцi мацi атрымлiваюць аднаразовую дапамогу ў памеры 5 БПМ, пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — 7 БПМ.

У Беларусi захоўваецца тэндэнцыя павелiчэння нараджальнасцi, заявiў Аляксандр Косiнец.

Паводле яго слоў, такая тэндэнцыя назiраецца ў краiне на працягу апошнiх двух гадоў. Так, у 2006 годзе на свет з’явiлiся больш як 96,7 тыс. малышоў — на 6,4 працэнта больш, чым у 2005 годзе. За студзень—жнiвень гэтага года ў Беларусi нарадзiлася дзяцей прыкладна на 6 тыс., або на 9,1 працэнта, больш, чым за аналагiчны мiнулагоднi перыяд. "Гэта сведчыць, што насельнiцтва краiны адгукнулася на дзяржпадтрымку i абарону мацярынства i дзяцiнства", — лiчыць вiцэ-прэм’ер.

У рэспублiцы ў 1,5 млн сем’яў выхоўваюцца больш як 2 млн дзяцей. Толькi 6 працэнтаў сем’яў маюць трох i больш дзяцей. У 35 працэнтах сем’яў выхоўваюцца двое дзяцей, у 59 працэнтах — адно дзiця. У мэтах падтрымкi iнстытута мацярынства i дзяцiнства ў Беларусi 2006 год быў названы Годам мацi, 2007 год — Годам дзiцяцi.
У Беларусi сем’ям з дзецьмi прадугледжана дапамога для пагашэння льготных i няльготных крэдытаў на жыллё, адзначыў вiцэ-прэм’ер. Так, ва ўрад унесены праект указа, згодна з якiм пры нараджэннi першага дзiцяцi ў выпадку пагашэння сем’ёй няльготнага крэдыту ёй будзе выплачвацца кампенсацыя ў памеры 20 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму, другога — 40 БПМ, трэцяга — 50 БПМ. Пры льготным крэдытаваннi ў выпадку нараджэння трэцяга дзiцяцi дзяржавай пагашаецца 50 працэнтаў кошту кватэры (раней — 30 працэнтаў), чацвёртага — 70 працэнтаў (раней — 50 працэнтаў), пятага дзiцяцi — 100 працэнтаў кошту жылля.