СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / ЦЭНТРЫ, ЯКIЯ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ЗАРАБЛЯЦЬ
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 15 жнiуня 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

ЦЭНТРЫ, ЯКIЯ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ЗАРАБЛЯЦЬ
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 15 жнIуня 2007 г.

На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася праграма развіцця дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб’яднання "Белрэсурсы", Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паставіў задачу вырашыць пытанні па стварэнню гандлёва-лагістычных цэнтраў у Беларусі.

У прыватнасці, Прэм’ер зазначыў, што "Белрэсурсы" разам з міністэрствам гандлю павінны стаць галоўнымі выканальнікамі гэтай задачы. Паводле яго слоў, гандлёва-лагістычныя цэнтры Беларусь ужо стварае па-за межамі краіны. Што перашкаджае гэта рабіць у нас? — запытаўся Сяргей Сідорскі. "А таму мы абавязаны на працягу двух-трох гадоў стварыць іх унутры рэспублікі, — адзначыў кіраўнік Урада. — Як транзітная краіна мы проста абавязаны зрабіць так, каб грузы, што праходзяць праз Беларусь, упакоўваліся і апрацоўваліся на нашай тэрыторыі". Сёння суседнія краіны такія цэнтры маюць, а таму і грошы застаюцца ў тых дзяржавах, якія робяць значныя зрухі ў гэтым напрамку. У якасці прыкладу Сяргей Сідорскі ўзгадаў Польшчу, на тэрыторыі якой праз кожныя 10 кіламетраў ідзе апрацоўка грузаў. Прычым адкладваць вырашэнне гэтага пытання на далёкую перспектыву немэтазгодна. Калі Беларусь "правароніць" гэту нішу, яе зоймуць іншыя.

Як адзначыў на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр гандлю Аляксандр Іванкоў, які прадстаўляў праграму развіцця ДА "Белрэсурсы", рэалізацыя шэрагу мерапрыемстваў гэтага дакумента дазволіць асноўным пастаўшчыкам штогод павялічваць аб’ём металапрадукцыі, што ўвозіцца ў Беларусь, не менш чым у паўтара раза. Акрамя таго, што вельмі важна, металапрадукцыю можна будзе рэалізоўваць на біржы на 10—15 працэнтаў ніжэй тых цэн, што склаліся на рынку. Гэта дазволіць, падкрэсліў міністр, у 2010 годзе забяспечыць пастаўку 500 тыс. тон металапрадукцыі, якая не вырабляецца ў краіне і пры набыцці якой за кошт нізкіх адпускных цэн арганізацыі-спажыўцы зэканомяць не менш 60 млн долараў.