СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / БЕЛАРУСЬ НАРОШЧВАЕ ЭНЕРГЕТЫЧНЫЯ ЗАПАСЫ...
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 23 мая 2007г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

БЕЛАРУСЬ НАРОШЧВАЕ ЭНЕРГЕТЫЧНЫЯ ЗАПАСЫ...
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 23 мая 2007г.

Нягледзячы на тое, што на дварэ — вясна, у краiне пачата падрыхтоўка народнай гаспадаркi да восенi i зiмы: ад таго, якi ўдасца забяспечыць тут «запас трываласцi», будзе залежаць, у тым лiку, i тое, з якiм градусам у кватэрах сустрэнуць i праводзяць зiму беларусы.

Як зараз у Беларусi iдзе падрыхтоўка да ўстойлiвай працы ў асенне-зiмовы перыяд, да бесперабойнага забеспячэння насельнiцтва палiўна-энергетычнымi рэсурсамi, — гэтыя пытаннi ўчора разглядалiся на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам Першага намеснiка Прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiра Сямашкi.

Пра шэраг арганiзацыйна-тэхнiчных мерапрыемстваў, якiя неабходна выканаць у мiжацяпляльны сезон, каб стварыць дастатковыя рэзервы палiва i прывесцi ў належны парадак усю iнфраструктуру энергазабеспячэння, распавёў намеснiк мiнiстра эканомiкi Уладзiмiр Найдуноў. У прыватнасцi, арганiзацыямi «Белэнерга» плануецца замянiць i пабудаваць не менш за 193 кiламетры цеплавых сетак. А арганiзацыям жыллёва-камунальнай гаспадаркi даводзiцца заданне замянiць каля 631 кiламетра сетак, што на 93 кiламетры (на 17,3 працэнта) больш, чым летась. Практычна вызначаны заданнi па павелiчэнню выкарыстання мясцовых вiдаў палiва i другасных энергарэсурсаў з улiкам адставання па выкананню гэтага задання ў мiнулым годзе. Немалаважны i той факт, што ўжо на 1 мая ў цэлым па краiне мелася на 106 тысяч тон палiўнага мазуту больш, чым на леташнi май. Паводле слоў Уладзiмiра Найдунова, у сiстэме Мiнэнерга на сёння назапашана мазуту на 7 працэнтаў больш, чым запланавана на пачатак кастрычнiка гэтага года. А на прадпрыемствах жыллёва-камунальнай гаспадаркi цяперашнiя запасы палiўнага мазуту прыкладна адпавядаюць таму заданню, якое павiнна быць выканана таксама да кастрычнiка.

Што ж датычыцца газавых запасаў, то «Белтрансгаз» павiнен забяспечыць максiмальныя аб’ёмы гэтага палiва ў Асiповiцкiм i Прыбужскiм падземных газавых сховiшчах да 1 лiстапада. Мiж iншым, як зазначыў на пасяджэннi мiнiстр энергетыкi Аляксандр Азярэц, у наступным годзе плануецца павялiчыць у рэспублiцы магутнасцi па захоўванню газу ў падземных газасховiшчах на 270 мiльёнаў кубiчных метраў. «Першую чаргу Мазырскага падземнага сховiшча газу плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2008 годзе, што дазволiць Беларусi павялiчыць магутнасцi па захоўванню газу на 270—290 мiльёнаў кубаметраў», — сказаў Аляксандр Азярэц. Да таго ж плануецца развiваць i магутнасцi Прыбужскага падземнага газасховiшча, весцi будаўнiцтва новых. Сёлета, як мяркуецца, будзе завершана будаўнiцтва другой нiткi газаправода да Вiцебска. Як разлiчваюць у мiнiстэрстве, у эксплуатацыю гэты газаправод будзе ўведзены да пачатку ацяпляльнага сезона. Паводле слоў мiнiстра, у краiне ўжо вядзецца запампоўванне прыроднага газу ў сховiшчы: сёння мы ўжо маем 25 працэнтаў запасаў гэтага палiва да плануемага ў гэтым годзе аб’ёму.

Адна з праблем, якую агучылi i намеснiк мiнiстра эканомiкi, i мiнiстр энергетыкi i якая вылiваецца ў той жа дэфiцыт фiнансавых сродкаў пры правядзеннi рамонтных работ, — запазычанасць суб’ектаў гаспадарання па аплаце прыроднага газу, цеплавой i электрычнай энергii. Так, запазычанасць па газу складае 2,8 мiльярда рублёў, па цеплавой i электрычнай энергii — 5,4 мiльярда. Запазычанасць рэгiёнаў па пастаўленых насельнiцтву торфабрыкетах на 1 мая склала 3,9 мiльярда рублёў, што ў два разы перавышае аб’ём запазычанасцi на 1 мая мiнулага года. Гэта запазычанасць павiнна быць пагашана рэгiёнамi да пачатку лета.