СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / БЕЛАРУСКI ЛЕГКАВЫ АУТАМАБIЛЬ – НЕ ФАНТАЗIЯ!
«Звязда», Анатоль Сланеўскi, 24 кастрычнiка 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

БЕЛАРУСКI ЛЕГКАВЫ АУТАМАБIЛЬ – НЕ ФАНТАЗIЯ!
«Звязда», Анатоль СланеўскI, 24 кастрычнIка 2007 г.

Вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi за студзень—верасень 2007 года сведчаць аб поўнай адаптацыi работы эканомiкi ва ўмовах iстотнага павелiчэння цэнаў на энерганосьбiты, якiя паступаюць з Расii, аб тым, што прадпрыемствы краiны навучылiся перабудоўваць сваю работу лiтаральна ў экстрэмальных умовах, навучылiся працаваць, навучылiся лiчыць грошы. Гэтую думку выказаў учора на пасяджэннi Савета Мiнiстраў кiраўнiк беларускага Урада Сяргей Сiдорскi.

Прэм’ер-мiнiстр паведамiў, што за дзевяць месяцаў рост валавога ўнутранага прадукту склаў 8,4 працэнта, намiнальны аб’ём — 69,5 трыльёна беларускiх рублёў (USD 32 млрд), а iнвестыцыi ў эканомiку перавысiлi 16,7 трыльёна рублёў, прычым большасць з iх накiравана ў вытворчую сферу, што дало свой станоўчы вынiк. Iнфляцыя за гэты перыяд склала 5,4 працэнта (сярэднямесячны паказчык — 0,6 працэнта; у Расii, дарэчы, гэты паказчык складае 0,8, а ва Украiне — 0,9 працэнта штомесяц). Рэальныя грашовыя даходы насельнiцтва ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года выраслi на 16,2 працэнта. Намiнальная заработная плата ў вераснi складала 678,6 тысячы рублёў (рост 18 працэнтаў), сярэднямесячная пенсiя за дзевяць месяцаў перавысiла 295 тысяч рублёў.

Мiж тым, выявiлiся i праблемы. Не выкананы такiя прагнозныя паказчыкi, як тэмп росту спажывецкiх тавараў, рэнтабельнасць вытворчасцi. Акрамя таго, тэмп росту iмпарту перавышае тэмп росту экспарту. Як адзначыў у сваiм дакладзе Першы вiцэ-Прэм’ер Уладзiмiр Сямашка, наша насельнiцтва вымушана трацiць грошы на нехарчовую прадукцыю, якая не вырабляецца ў краiне. Так, рост тавараабароту з замежнымi краiнамi даволi iстотны (больш чым 20 працэнтаў, i гэта не можа не радаваць), аднак пры гэтым на сёння захоўваецца адмоўнае сальда ў памеры 1,3 млрд долараў. Пры гэтым неабходна ўдакладнiць, што адмоўнае сальда ў гандлi з Расiяй складае амаль 4,7 мiльярда, а вось з краiнамi Еўрапейскага саюза сальда станоўчае (плюс 2,13 мiльярда). Так што ўсходнi вектар патрабуе сур’ёзнай дапрацоўкi.

Асобна закраналася пытанне з прадукцыяй жывёлагадоўлi. Як адзначалася на пасяджэннi, малака сёлета ў краiне выраблена больш як 3,7 мiльёна тон, або 104,3 працэнта да ўзроўню мiнулага года. "Сёння ўсе кiнулiся рабiць сыры, бо гэта выгадна, адзначыў Сяргей Сiдорскi, але вось чаму мяса iдзе мiма мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў?" Прэм’ер задаў пытанне: чаму (пры тым, што цэны на мяса i малако выраслi на 30—40 працэнтаў) нехта мае дадатковыя грошы, якiя не можа атрымаць наша вёска? А гэта 700 мiльярдаў рублёў. Хiба ж яны лiшнiя для беларускай вёскi?

Сярод станоўчых вынiкаў можна назваць дастаткова паспяховае выкананне iмпартазамяшчальных тавараў: за дзевяць месяцаў, напрыклад, на ўнутраны рынак паступiла 102 найменнi iмпартазамяшчальных тавараў са 137, закладзеных у праграме. У гэтай сувязi Уладзiмiр Сямашка асаблiва адзначыў, што ў краiне неабходна хутчэй асвойваць вытворчасць бытавой электратэхнiкi. Ужо заўтра ў Беларусi чакаюць вiзiцёраў з Кiтая, з карпарацыi Midea Group, для пачатку практычнай рэалiзацыi праекта найбуйнейшай у СНД вытворчасцi бытавой электратэхнiкi.

У рамках гэтай жа праграмы ў Беларусi плануецца ў блiжэйшыя гады наладзiць вытворчасць легкавых аўтамабiляў. "I гэта не нашы фантазii", — адзначыў Уладзiмiр Сямашка.