СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / УРАД АДКАЗАУ НА ПЫТАННI ПАРЛАМЕНТА ПРА ГАЗ, ЦЭМЕНТ I IНШАЕ.
«Звязда», Сяргей Кузняцоу, 27 кастрычнiка 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

УРАД АДКАЗАУ НА ПЫТАННI ПАРЛАМЕНТА ПРА ГАЗ, ЦЭМЕНТ I IНШАЕ.
«Звязда», Сяргей Кузняцоу, 27 кастрычнIка 2007 г.

Урад Беларусi занепакоены тым, што 5 з 19 найважнейшых параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны не выконваюцца. Аб гэтым заявiў учора Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў, выступаючы на сумесным пасяджэннi дзвюх палат Нацыянальнага сходу.

Не выконваецца "прагноз па тэмпах росту вытворчасцi спажывецкiх тавараў, у тым лiку нехарчовых, па тэмпах росту iмпарту, па сальда знешняга гандлю, па рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi, прац i паслуг".

"Найбольшую занепакоенасць" выклiкае сiтуацыя ў знешнiм гандлi таварамi i паслугамi. За студзень — жнiвень аб’ём знешнегандлёвага абароту павялiчыўся на 21,6 працэнта. У тым лiку экспарт — на 18,3 працэнта, iмпарт — на 24,8. "Гэта неблагi вынiк", але сальда знешняга гандлю "застаецца праблемай". За восем месяцаў яно склалася адмоўным у памеры амаль 1 млрд 300 млн долараў ЗША. Значны ўплыў на сiтуацыю аказвае iмпарт энергетычных тавараў. "З ростам цаны на газ i ўвядзеннем мытнай пошлiны на нафту кошт iмпарту энергатавараў рэзка ўзрос".

Андрэй Кабякоў паведамiў, што ўрад выконвае прагнозныя паказчыкi па росце пенсiй. З пачатку года адбылося тры пераразлiкі мiнiмальных працоўных i сацыяльных пенсiй, а таксама надбавак да пенсiй. У студзенi—жнiўнi рэальныя даходы насельнiцтва ўзраслi на 16,2 працэнта пры гадавым прагнозе 7,5—8,5 працэнта. Рэальная налiчаная заработная плата за восем месяцаў павялiчылася ў цэлым па краiне на 10,2 працэнта да аналагiчнага перыяду мiнулага года.

На 1 верасня ўзровень беспрацоўя ў краiне склаў 1 працэнт ад колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва.

Андрэй Кабякоў таксама паведамiў, што сёння ў Палаце прадстаўнiкоў на разглядзе знаходзiцца праект закона, якi прадугледжвае павелiчэнне памеру дапамогi па догляду дзiцяцi да трох гадоў з 60 да 80 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Гаворачы пра планы змяншэння падатковага заканадаўства ў 2008 годзе, Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра адзначыў, што Урад мае намер адмянiць падатак з карыстальнiкаў аўтадарог, якi спаганяецца па стаўцы 1 працэнт з выручкi ад рэалiзацыi тавараў. "Выпадаючыя даходы" павiнны быць кампенсаваныя за кошт "адэкватнага павелiчэння стаўкi ПДВ з 18 да 20 працэнтаў".

Адказваючы на пытаннi парламентарыяў, Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра заявiў, што зараз вядуцца перамовы аб кошце расiйскага газу на 2008 год. Пры гэтым ён не змог назваць мяркуемы кошт газу да заканчэння перамоў. Андрэй Кабякоў дадаў, што налета не выключаецца магчымасць павышэння тарыфаў на цеплавую i электраэнергiю. Аднак велiчыня гэтага павелiчэння "залежыць ад перамоўнага працэсу" з Расiяй аб кошце энерганосьбiтаў, якi зараз iдзе.

Першы намеснiк мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Мiхаiл Абрамчук паведамiў, што сёлета заводы краiны павялiчылi вытворчасць цэменту ў параўнаннi з мiнулым годам. Пры гэтым летась на экспарт было прададзена больш за 800 тыс. тон, а ў айчынны гандаль пастаўлена ўсяго каля 70 тыс. тон цэменту. Сёлета ж планавалася накiраваць на экспарт 400 тыс., а ў гандаль — 200 тыс. тон. У той жа час на 1 кастрычнiка ў гандаль было пастаўлена 250 тыс. тон i да канца года плануецца паставiць яшчэ 50 тыс. Пры гэтым айчынныя заводы фасуюць цэмент сёння "толькi ў 25 i 50-кiлаграмовыя мяхi".

"Мы адсочваем наяўнасць цэменту ў абласцях i Мiнску. Паводле нашых даных, штодзень у гандлi не бывае менш за 200-250 тон цэменту".

Міністр фінансаў Мікалай Корбут паведаміў журналістам ў парламенце, што Урад разглядае зараз магчымасць павелічэння да канца 2007 года тарыфнай стаўкі першага разраду. Акрамя таго, у лістападзе — снежні можа быць прынята рашэнне аб павышэнні некаторых відаў пенсій.