СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / У ВЫЙГРЫШЫ ТОЙ, ХТО ЎМЕЕ ЭКАНОМIЦЬ...
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 28 лютага 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

У ВЫЙГРЫШЫ ТОЙ, ХТО ЎМЕЕ ЭКАНОМIЦЬ...
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 28 лютага 2007 г.

На ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў быў разгледжаны праект Дырэктывы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Эканомiя i беражлiвасць — галоўныя фактары эканамiчнай бяспекi дзяржавы».

Як адзначыў Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасцi з даручэннем Кiраўнiка дзяржавы, зробленым на нарадзе на «Нафтане».

«Сёння выйграе тая эканомiка, якая мае найбольш нiзкую энергаёмiстасць, — заявiў мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка, якi прадстаўляў праект дырэктывы. — Менавiта тут закладваецца канкурэнтаздольнасць прадукцыi, канкурэнтаздольнасць эканомiкi ў цэлым. Сёння, на жаль, можна канстатаваць, што па гэтым паказчыку мы знаходзiмся далёка ад сусветных стандартаў — адставанне як па асобных вiдах прадукцыi, так i ў цэлым па энергаёмiстасцi ВУП складае паўтара, два, а то i тры разы». Таму падрыхтоўка гэтага дакумента абумоўлена не толькi новай схемай узаемаадносiнаў з Расiяй, але i агульнасусветнымi тэндэнцыямi па знiжэнню энергаёмiстасцi.

Эканомiя i беражлiвасць павiнны стаць галоўнымi фактарамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця нашай краiны. Каб дасягнуць гэтага, у праекце дырэктывы сфармуляваны 10 мэтаў i задач.

Першая з iх — умацаванне эканамiчнай i энергетычнай бяспекi Беларусi. У якасцi асноўных задач, якiя неабходна будзе тут вырашаць, у тым лiку i знiжэнне энергаёмiстасць ў два разы. Прадугледжваецца вырашэнне задачы ў два этапы: да 2010 года небходна знiзiць энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту не менш чым на 31 працэнт, а да 2015-га — не менш чым на 50 працэнтаў у параўнаннi з 2005 годам. Таксама ставiцца задача па заключэнню доўгатэрмiновых пагадненняў на пастаўку палiўна-энергетычных рэсурсаў у нашу рэспублiку. Да 2020 года адзiн пастаўшчык не павiнен займаць больш за 65 працэнтаў у пастаўках энергарэсурсаў. Другой мэтай з’яўляецца паляпшэнне работы па эканомii i беражлiваму выкарыстанню матэрыяльных рэсурсаў у вытворчасцi. У яе межах прадугледжваецца да 2015 года ўцягнуць у палiўна-энергетычны баланс рэспублiкi буры вугаль з беларускiх радовiшчаў. Эканомiя расходавання цяпла, электраэнергii, газу i вады ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы — таксама адна з мэтаў праекта дырэктывы. Паводле слоў Мiкалая Зайчанкi, трэба поўнасцю аснасцiць жылы фонд прыборамi ўлiку. Зараз, дарэчы, гэты паказчык складае ўсяго толькi 32 працэнты. Уцягненне ў палiўна-энергетычны баланс альтэрнатыўных крынiц энергii з’яўляецца наступнай мэтай. У прыватнасцi, будзе распрацавана праграма «Торф». У цэлым да 2012 года мясцовыя вiды палiва i альтэрнатыўныя крынiцы энергii павiнны забяспечваць не менш за 25 працэнтаў аб’ёму вытворчасцi электрычнай i цеплавой энергii. Пятая мэта праекта дырэктывы — тэхнiчнае пераўзбраенне i мадэрнiзацыя вытворчасцi за кошт укаранення энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй i тэхнiкi. Мяркуецца распрацаваць рэспублiканскую праграму па пераўтварэнню кацельняў у мiнi-ЦЭЦ. Павышэнне эфектыўнасцi навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай палiтыкi i стымуляванне эканомii сыравiнных, палiўна-энергетычных i iншых рэсурсаў Мiкалай Зайчанка назваў таксама вельмi важнымi мэтамi. Што датычыцца апошняй, то тут, адзначыў мiнiстр, трэба будзе распрацаваць эфектыўны механiзм стымулявання эканомii рэсурсаў, у тым лiку i на падставе залежнасцi аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных органаў ад выканання паказчыкаў па эканомii. Адна з мэтаў датычыцца шырокай прапаганды сярод насельнiцтва неабходнасцi захавання рэжыму ўсямернай эканомii i беражлiвасцi. Тут ключавую ролю павiнны адыграць Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства iнфармацыi, сродкi масавай iнфармацыi: менавiта ад таго, наколькi добра будзе пастаўлена гэта праца, i залежыць тое, цi стане нацыянальнай iдэя па эканомii i беражлiвасцi. Да таго ж дакумент ставiць сваiмi мэтамi эфектыўны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных рэсурсаў i павышэнне адказнасцi кiраўнiкоў дзяржаўных органаў за безгаспадарнасць i марнатраўства.