СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / IНВЕСТЫЦЫI ПА МАКСIМУМУ
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 28 сакавiка 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

IНВЕСТЫЦЫI ПА МАКСIМУМУ
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 28 сакавIка 2007 г.

У гэтым годзе, як i на перспектыву, на мадэрнiзацыю вытворчасцяў у рэспублiцы неабходна павялiчваць аб’ём прыцягнутых iнвестыцый: толькi ў такiм выпадку беларускiя прадпрыемствы будуць канкурэнтаздольнымi.

«Калi мы не будзем ставiць перад сабой амбiцыйныя задачы па максiмальнаму прыцягненню iнвестыцый на тэхнiчнае пераўзбраенне нашых прадпрыемстваў, а заспакоiмся, то i нiякiх вынiкаў у такiм выпадку не будзе», — заявiў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм абмяркоўваўся праект пастановы аб iнвестыцыйнай дзейнасцi ў 2007 годзе, кiраўнiк урада Сяргей Сiдорскi.

I сапраўды, сёлета мiнiстэрствам i канцэрнам давядзецца прыкласцi iстотныя намаганнi, каб выканаць прадугледжанае дакументам заданне. Плануецца, што тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал у гэтым годзе павiнен скласцi 114,5—117 працэнтаў, у грашовым выражэннi аб’ём iнвестыцый складзе 24 трыльёны рублёў. Паводле слоў мiнiстра эканомiкi Мiкалая Зайчанкi, аб’ём доўгатэрмiновых крэдытаў у рэальны сектар эканомiкi прадугледжваецца ў суме 3 трыльёны рублёў. Камерцыйным банкам пастаўлена задача па крэдытаванню рэальнага сектара эканомiкi за кошт замежных рэсурсаў у памеры 1,3 мiльярда долараў. Прыцягненне замежных крэдытаў, пазык i прамых iнвестыцый для фiнансавання iнвестыцыйных праектаў, уключаючы набыццё iмпартнага абсталявання, павiнны скласцi крыху больш за 4 трыльёны рублёў, або 1,9 мiльярда долараў — гэта 17 працэнтаў ад агульнага аб’ёму iнвестыцый у эканомiку. Прычым апошняе заданне, як зазначыў Мiкалай Зайчанка, павялiчана больш як у два разы. У графiк падрыхтоўкi iнвестыцыйных праектаў у гэтым годзе, якi быў прадстаўлены на пасяджэннi, уключаны 183 праекты на суму 1,26 мiльярда долараў.

На ўчарашнiм пасяджэннi мiнiстр эканомiкi агучыў таксама комплексны план па прыцягненню замежных iнвестыцый у эканомiку краiны. Дакумент, падкрэслiў Мiкалай Зайчанка, утрымлiвае шэраг эканамiчных напрамкаў, якiя накiраваны на актывiзацыю прыцягнення iнвестыцый з-за межаў рэспублiкi. У лiку найбольш важных ён назваў распрацоўку праекта Указа Прэзiдэнта Беларусi аб вызваленнi ад падатку на дабаўленую вартасць i мытных плацяжоў тэхналагiчнага абсталявання, камплектуючых i запчастак да яго, што ўвозяцца на тэрыторыю нашай краiны ў якасцi ўкладаў у статутны фонд, а таксама праект Указа аб мерах па прыцягненню замежных крэдытных рэсурсаў на прыкладзе кiтайскай крэдытнай лiнii. «Мы маем намер стварыць больш стымулюючыя ўмовы ў частцы як змяншэння працэнтаў, так i вызвалення ад выплаты ўвазных мытных пошлiн, а таксама правядзення працэдуры закупак без тэндара», — паведамiў Мiкалай Зайчанка. Прапануецца ўнесцi карэктывы i ў праект праграмы развiцця свабодных эканамiчных зон. У пералiку найбольш важных мерапрыемстваў, на думку мiнiстра, знаходзiцца падрыхтаваны праект Указа аб канфiскацыi зямельных участкаў для размяшчэння аб’ектаў iнвестыцыйнай дзейнасцi. «У рамках плана прадугледжаны таксама пералiк мерапрыемстваў па ўдасканаленню кiравання дзяржмаёмасцю, далейшае спрашчэнне ў галiне бюджэтна-па-датковай палiтыкi», — зазначыў Мiкалай Зайчанка.