СОВЕТ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
www.government.by
    
Главная / Пресса о Правительстве / БЕЛАРУСКIЯ ГАНДЛЕВЫЯ ЦЭНТРЫ «ПРАПIШУЦЦА» У МАСКВЕ, ЧАЛЯБIНСКУ …
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 29 чэрвеня 2007 г.
Рус    Eng    Бел    
 
 

БЕЛАРУСКIЯ ГАНДЛЕВЫЯ ЦЭНТРЫ «ПРАПIШУЦЦА» У МАСКВЕ, ЧАЛЯБIНСКУ …
«Звязда», Iгар Шчучэнка, 29 чэрвеня 2007 г.

Пастаўкi айчынных тавараў за межы рэспублiкi павiнны быць максiмальна наблiжаныя да канкрэтных спажыўцоў, якiя выкарыстоўваюць беларускiя тавары, заявiў на нарадзе з гандлёвымi саветнiкамi Беларусi Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. Важнай складовай гэтай працы, зазначыў кiраўнiк Урада, з’яўляецца стварэнне тавараправоднай сеткi, праграма па развiццю якой ужо прынята.

Яшчэ пазалетась, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi, многiя не разумелi, дзе i як будуць прысутнiчаць беларусы, i якiм чынам яны будуць гандляваць айчыннай прадукцыяй. «Аднак сёння — яны ўжо ў многiх краiнах, пачынаючы ад Еўропы i заканчваючы афрыканскiмi краiнамi, Паўднёвай Амерыкай, ЗША. Гэта спецыялiсты, якiя закончылi беларускiя ВНУ, маюць вопыт i веды. Прычым працуюць яны без пасрэднiкаў»,— сказаў прэм’ер. Гэту схему, упэўнены ва ўрадзе, неабходна ўкараняць ва ўсiх галiнах эканомiкi рэспублiкi, якiя займаюцца экспартам.

Вопыт апошнiх пяцi гадоў сведчыць i пра тое, што Беларусi неабходна актыўна ствараць за мяжой свае гандлёва-лагiстычныя цэнтры. На жаль, раней, калi кiраўнiкамi гандлёвых цэнтраў з’яўлялiся грамадзяне iншай краiны, яны працавалi неэфектыўна i, акрамя таго, праследавалi нейкiя свае iнтарэсы. Важны крок у гэтым напрамку — стварэнне гандлёва-лагiстычнага цэнтра Беларусi ў Маскве, дзе будуць прадстаўлены беларускiя рэгiёны, якiя змогуць гандляваць не толькi айчыннай прадукцыяй галiновых мiнiстэрстваў i ведамстваў, але i таварамi мясцовай прамысловасцi. Аналагiчныя цэнтры ў блiжэйшы час будуць адкрыты ў Екацярынбургу, Чалябiнску, iншых расiйскiх рэгiёнах. Таксама прадугледжана стварэнне i гандлёва-лагiстычных складоў, якiя будуць належаць нашай краiне.

Скарачэнне ў першым квартале аб’ёмаў паставак нафтапрадуктаў за мяжу «агалiла» яшчэ адну праблему: экспарт у многiя краiны быў увязаны з пастаўкамi палiва. За кошт нафтапрадуктаў, у прыватнасцi, Беларусь мела станоўчае сальда з такiмi краiнамi, як Германiя, Вялiкабрытанiя. Як выраўняць сальда? — тут «рэцэпт» просты: нарошчваць экспарт па iншых таварах. «Мы павiнны шукаць тыя групы тавараў, якiя запатрабаваныя за мяжой»,— лiчыць Прэм’ер.

Закранаючы на нарадзе пытанне iнвестыцыйнага iмпарту, Сяргей Сiдорскi канстатаваў, што па асобных краiнах ён адсутнiчае. «Хоць мы маем патрэбу ў стварэннi сумесных прадпрыемстваў у Беларусi»,— заўважыў ён. Для выканання праграмы iнавацыйнага развiцця рэспублiкi на 2007—2010 гады Беларусi неабходны новыя тэхналогii, новае абсталяванне. Таму гандлёвым прадстаўнiкам, якiя працуюць з вядучымi краiнамi-экспарцёрамi, неабходна выбiраць абсталяванне ў адпаведнасцi з патрэбамi краiны. Нагадаў Прэм’ер i пра тое, што пры выбары абсталявання трэба памятаць i пра Дырэктыву № 3: гэта павiнна быць сучаснае i энергаэфектыўнае абсталяванне.

Напрыканцы выступлення Сяргей Сiдорскi паведамiў прысутным пра тое, што Мiнiстэрствам замежных спраў падрыхтавана справаздача кiраўнiку дзяржавы па працы гандлёвых саветнiкаў па вынiках мiнулага года. Прэзiдэнт на гэты конт даў наступную ацэнку: падыход тут адзiн — той, хто не справiўся з паказчыкамi, не павiнен працаваць у сiстэме гандлёвых саветнiкаў МЗС.